Минский приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
Нягледзячы на складаны час удзельнікі студэнцкага клуба знайшлі час, каб сустрэцца са сваімі аднагодкамі. У канферэнц-зале студэнты прадставілі казку, шэраг жартоўных замалёвак, праспявалі песні. Атмасфера ў зале склалася нефармальная і у той жа час святочная. Сустрэча моладзі апынулася цёплай і радаснай. Удзельнікі клуба “Беражніца” знайшлі ў гэты дзень надзвычай удзячную аўдыторыю. Моладзь з майстэрняў была ў захапленні ад артыстаў і выразілі жаданне супрацоўнічаць ў накірунку мастацкай самадзейнасці. “Беражніца” – цалкам студэнцкая ініцыятыва, і ўсе пастаноўкі здзяйсняюцца ўласнымі сіламі моладзі: мастацкім кіраўніком клуба з’яўляецца студэнтка ІІ курса Ганчарык Таццяна. Куратар клуба – Ксенія Забаштанская, выкладчыца БДПУ і сястра міласэрнасці сястрынства ў гонар прп. Еўфрасінні Полацкай. Удзельнікі “Беражніцы” неаднаразова выязджалі са сваёй праграмай у дзіцячыя дамы і інтэрнаты Мінскай вобласці.
При использовании материалов сайта гиперссылка на sobor.by обязательна.