ВИДЕОНОВОСТИ по годам:

0 | 1991 | 1992 | 1994 | 1996 | 2007 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ВСЕ НОВОСТИ

 


29 АВГУСТА 2019 (Четверг)
Мінскія братчыкі на роварах здзейснілі велапаход у вёску Строчыцы Моладзевае брацтва ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска мінскага прыходу іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" здзейсніла велапаход у вёску Строчыцы, у Музей народнай архітэктуры і побыту.

Каб дабрацца да вёскі, моладзь на роварах праехала ад МКАД 9 км. А ўвогуле маладыя людзі праехалі значна больш, бо некаторыя выехалі з прыходу іконы "Усіх тужлівых Радасць", што на вул. Прытыцкага.

- У паездцы ўдзельнічалі як дзеючыя братчыкі, так і "ганаровыя". У музеі мы паглядзелі, як выглядала беларуская вёска 19 стагоддзя, - расказалі ў брацтве.

Пасля экскурсіі па музею маладыя людзі паехалі да ракі Пціч, каб пакупацца.

Калі вы хочаце цікава і з карысцю бавіць свой час сярод праваслаўнай моладзі, то прыходзьце ў брацтва! Братчыкі збіраюцца па чацвяргах у 19.00 па адрасе: Мінск, вул. Прытыцкага, 65. Звязацца з брацтвам можна па тэл.: +375 29 8574128 Аляксандр. Таксама ёсць група ў ВК./ sobor.by/
.
Просмотров: 2619
ФОТОРЕПОРТАЖ

Новости дня:
Мінскія братчыкі на роварах здзейснілі велапаход у вёску Строчыцы
Проповедь протоиерея Игоря Коростелёва в праздник Успения Пресвятой Богородицы

ВСЕ НОВОСТИ
Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru Akavita RATING ALL.BY
© www.hramvsr.by 2004-2008.