Error: Incorrect password!
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Выступленне на цырымоніі падпісання "Дэкларацыі сацыяльнага партнёрства ў галіне ВІЧ/СНІДу"
На главную страницу На главную страницу  
На главную страницу На главную страницу
На главную страницу На главную страницу   На главную страницу
На главную страницу   На главную страницу
Богослужебный раздел
Социальная работа
Просвещение
Теология
Искусства
События
Международные связи
Братства
Церковные мастерские
Епархиальные организации
Иные организации
Приходские службы
Церковь и СПИД

Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
Выступленне на цырымоніі падпісання асноўнымі хрысціянскімі Цэрквамі Беларусі "Дэкларацыі сацыяльнага партнёрства ў галіне ВІЧ/СНІДу"
Мінск, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі,
27 лістапада 2007 г.


1. Служэнне хворым і церпячым з'яўляецца адным з фундаментальных і традыцыйных складальнікаў місіі Касцёла ў адпаведнасці са словамі Хрыста: "Я быў хворы, і вы адведалі Мяне" (Мц 25, 36). Услед за Збаўцам, які прыйшоў не для таго, каб Яму служылі, а для таго, каб служыць (пар. Мк 10, 45), пайшлі многія хрысціянскія падзвіжнікі. У якасці прыкладу можна ўзгадаць святога Францішка з Асізі, служачага хворым на праказу - святога Дам'яна дэ Вэстэра Малакайскага, падзвіжніцу нашых часоў — благаслаўлёную Маці Тэрэзу з Калькуты, святую Елізавету Фёдараўну, заснавальніцу Марфа-Марыінскага манастыра, урача і праваслаўнага арцыбіскупа, новамучаніка — святога Луку Война-Ясенецкага і многіх, многіх іншых.

2. Сучаснае чалавецтва сутыкнулася з новай чумой — з хуткім распаўсюджваннем віруса імуннага дэфіцыту (ВІЧ), які выклікае сіндром набытага імуннага дэфіцыту, вядомы як СНІД. Гэта страшная хвароба, якая забівае чалавецтва. Яе наступствы — чалавечыя цярпенні і смерць — выклікаюць усё болыдую і болыную трывогу ў свеце. Гэтай праблемай займаюцца як міжнародныя, так і дзяржаўныя і грамадскія арганізацыі.

3. Не застаецца ўбаку і Касцёл, які, будучы абаронцам годнасці кожнай асобы, працягвае руку спачування адрынутым і адкінутым на абочыну грамадства, моліцца за іх, праяўляе міласэрнасць, суцяшае хворых і паміраючых, супакойвае тых, хто страціў сваіх родных і блізкіх. Ён робіць гэта ў адносінах да ўсіх хворых і церпячых, у тым ліку і да хворых на СНІД. Кіруючыся наказам Пана любіць бліжняга (пар. Мк 12, 31), мы павінны ставіцца да кожнага інфіцыраванага з Хрыстовай спагадлівасцю, не скажаючы, аднак, сутнасць Яго маральнага вучэння.

4. Радуе той факт, што хрысціяне Беларусі адзінадушна, згуртавана імкнуцца знайсці шляхі вырашэння гэтай сур'ёзнай праблемы, распрацоўваючы міжхрысціянскую стратэгію па барацьбе з найвялікшым злом нашай цывілізацыі. Прыемна адзначыць таксама тое, што гэтая ініцыятыва была падтрымана прадстаўніцтвам ААН/ПРААН (Арганізацыя Аб'яднаных Нацый/Праграма Развіцця Арганізазыі Аб'яднаных Нацый) у межах праекта "Аб'яднанне намаганняў хрысціянскіх Цэркваў у адказ на эпідэмію ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь".

5. Мне хацелася б падкрэсліць некалькі важных аспектаў гэтага працэсу. Гэта, найперш, усведамленне агульнай адказнасці і неабходнасці аб'яднання намаганняў розных хрысціянскіх канфесій, а таксама іх рэальнае ўзаемадзеянне ў супрацьстаянні той трагедыі, якою з'яўляецца эпідэмія СНІДу. Гэта таксама рэальнае супрацоўніцтва хрысціянскіх Цэркваў і супольнасцяў з дзяржаваю і грамадствам, скіраванае на карысць нашага агульнага дома, імя якога — Беларусь. I, урэшце, гэта міжнароднае супрацоўніцтва, мэта якога — спыніць жахлівую эпідэмію.

6. Сёння ў свеце шмат робіцца для вырашэння праблемы лячэння СНІДу і прадухілення яго распаўсюджвання. Гэтым займаюцца шматлікія фонды, інстытуты, дзяржаўныя і грамадскія праграмы, на якія выдаткоўваюцца велізарныя сродкі. Усё гэта, безумоўна, заслугоўвае самай высокай пахвалы і пераймання.

Аднак у першую чаргу неабходна выкараняць першапрычыну гэтага зла. I тут роля Касцёла незаменная, у прыватнасці — у галіне прафілактыкі СНІДу. Корань зла — у амаральнасці, якая пануе ў сучасным свеце. Таму асноўная задача рэлігійных арганізацый — садзейнічаць прафілактыцы СНІДу, выкарыстоўваючы сваю душпастырскую ролю.

Неабходна акцэнтаваць сваю ўвагу на выхаванні падрастаючага пакалення ў духу традыцыйных маральных каштоўнасцяў. Перад намі стаіць вельмі важная і заўсёды актуальная задача духоўнай асветы і абвяшчэння Добрай Навіны, што дасягаецца перадусім шляхам катэхізацыі, рэлігійнай адукацыі і практыкі рэлігійнага жыцця. Гэта асабліва актуальна ў наш час, калі дух секулярызму, які хутка распаўсюджваецца, усё болып і болып авалодвае свядомасцю людзей, калі яны, магчыма, і лічаць сябе веруючымі, але, на вялікі жаль, у рэальным жыцці жывуць так, нібы Бог не існуе або застаецца недзе на перыферыі жыцця.

Прыярытэтная роля ў выхаванні маладога пакалення, побач з выхаваннем духоўным, павінна належаць сям'і, школе, сродкам масавай інфармацыі і культурнаму грамадскаму асяроддзю.

Сродкі масавай інфармацыі, Інтэрнэт, друкаваныя выданні, як важныя выхаваўчыя сродкі, павінны будаваць сваю дзейнасць на сапраўды маральным, этычным фундаменце, уносячы свой уклад ва ўмацаванне грамадскай маральнасці, асабістай і сацыяльнай адказнасці, грамадскай салідарнасці. Неабходна абмяжоўваць распаўсюджанне праз сродкі масавай інфармацыі прыкладаў антыграмадскіх паводзінаў, такіх, як насілле, ужыванне алкаголю і наркотыкаў, амаральнасць у сексуальнай сферы.

У выхаваўчай працы неабходна фармаваць пераканаўчыя матывацыі для здаровага стылю жыцця, недапушчэння амаральных паводзінаў, устрымання ад алкаголю, ад наркатычных сродкаў, дашлюбных і пазашлюбных палавых сувязяў.

Асаблівую ўвагу неабходна прысвячаць умацаванню ў свядомасці грамадзянаў важнай ролі сям'і і звязаных з ёю прыярытэтных каштоўнасцяў, такіх, як сужэнская вернасць, адказнае бацькоўства, захаванне Божага дару жыцця, узаемная і ахвярная любоў, годнае выхаванне маладога пакалення і г. д.

Наступная, не менш важная задача, якая стаіць перад намі, — гэта выхаванне ў нашых сучаснікаў спагадлівасці, міласэрнасці, справядлівасці і адказнасці ў адносінах да тых, хто жыве ў нястачы, а таксама і да хворых на СНІД, і аказанне ім рознымі хрысціянскімі арганізацыямі салідарнай практычнай дапамогі.

Хворыя на СНІД — гэта таксама людзі, і яны не могуць быць выкінутыя са сферы нашых пастырскіх і сацыяльных праграмаў. Неабходна асуджаць зло, але трэба любіць чалавека. У адказ на папрок Хрысту, які ішоў да грэшнікаў, Ён казаў, што лекар патрэбны хвораму, а не здароваму (пар. Мц 9, 12). Гэтымі цяжка хворымі якраз і з'яўляюцца тыя, хто заразіўся ВІЧ.

7. Вітаючы намаганні Беларускай дзяржавы, грамадскасці і Рады міжканфесійнай місіі "Хрысціянскае сацыяльнае служэнне", а таксама сённяшняе падпісанне "Дэкларацыі сацыяльнага партнёрства ў галіне ВІЧ/СНІДу", хачу запэўніць, што Каталіцкі Касцёл і надалей будзе садзейнічаць намаганням іншых канфесіяў, дзяржавы і грамадства ў іх супрацьдзеянні распаўсюджванню гэтай жудаснай хваробы ў нашай Бацькаўшчыне. Наша сацыяльнае партнёрства павінна стаць надзеяй нават насуперак надзеі (пар. Рым 4, 18), каб паставіць рэальны заслон СНІДу.

Дзякуй за ўвагу.

В начало страницы На главную страницу Написать разработчикам: Ольге Черняк, Матвею Родову

хостинг безвозмездно предоставлен www.akavita.by