НОВОСТИ по годам:

0 | 1991 | 1992 | 1993 | 1994 | 1995 | 1996 | 1997 | 1998 | 1999 | 2000 | 2001 | 2002 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ВСЕ НОВОСТИ

15 ИЮНЯ 2016 (Вторник) 01:39:41

Минский приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"

Падчас летніх канікул моладзевае брацтва імя свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска звадзіла 11 падлеткаў з мінскага дзіцячага дома №5 у паход пад вёску Новы Свержань, пад Стоўбцамі.

На электрычцы моладзь даехала да Акінчыцаў. 3 лістапада 1882 года тут нарадзіўся будучы народны паэт Беларусі Кастусь Міцкевіч, вядомы як Якуб Колас. У вёсцы падарожнікі наведалі з экскурсіяй мясцовую мемарыяльную сядзібу, сярод экспанатаў якой – аналагі рэчаў, якімі карысталася сям’я Міцкевіча і прадметы сялянскага побыту канца XIX ст.

- Уразілі старадаўнія рэчы і тое, што хата зусім не багата, але вельмі ўтульна абсталявана, - дзеліцца ўспамінамі братчык Алесь. – Бачылі калыску Якуба Коласа, рэчы яго маці і бацькі. Моцна спадабалася, што эксурсію супрацоўнік музея праводзіў па-беларуску і падчас аповеду шмат цытаваў Якуба Коласа. Дзеці з цікавасцю ўсё слухалі!

Пасля музея, трошкі адпачыўшы, моладзь накіравалася ў вёску Новы Свержань. Ісці было складана: клункі вялікія, малодшаму з дзяцей – 10 год, большасці 14-15 гадоў. Для адпачынку рабілі перавалы, перакусвалі і рухаліся далей…

- Ішлі па такіх дзікіх месцах прыгожых! Нават бачылі касулю, - уражаны Алесь.

Каб дайсці да вёскі, вандроўцам трэба было перасекчы Нёман. Таму ля вады ад каманды аддзялілася невялічкая група, якая пайшла шукаць, дзе можна перайсці раку ўброд. Шукалі гадзіны 3-4. За гэты час астатнія зварылі абед з усяго, што было ў заплечніках (бульба, цыбуля, макароны, аўсянка) – “пайшло так, што хруст за вушамі толькі так і стаяў!”.

Калі пераправа была знойдзена, хлопцы ўзялі клункі, пасадзілі на спіны дзяўчынак і пайшлі праз Нёман… Вада па пояс, цяжкія рэчы ў руках – ісці было складана, усе ногі падрапалі. Таму не дзіва, што пасля пераходу падарожнікі адразу зрабілі перавал з намётамі. Павячэралі, пачыталі малітву і пайшлі спаць…

- Дзіва, як нам пашчасціла з надвор’ем! Сонейка і спякота – нават спаць было цёпла! А прагноз палохаў дажджом…

Прачнуліся каля 8-й раніцы, каб паспеці на Літургію ў вёску Новы Свержань. На набажэнне папалі ў царкву ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы, якая была пабудавана Радзівіламі ў 16 ст. Шмат хто з дзяцей прычасціўся.

Пасля царквы моладзь паснедала падсмажанымі сасіскамі і рушыла дадому. Вярталіся пешшу да Стоўбцаў, а адтуль на цягніку да Мінска. Не без прыгод. Ледзьве паспелі на цягнік у 17.29…

- У 17.29, калі наш цягнік ужо стаяў на пероне і збіраўся рушыцца, мы толькі падышлі да аўтавакзала.Ужо аб’явiлi пра яго адпраўленне, мы былi гатовыя памахаць яму ручкамі, але цягнік стаў. Мы перайшлі аўтавакзал, падняліся на чыгуначны мост, ужо нават і не спяшалiся, але ён усё стаяў. Тут мы спусціліся па лесвіцы, падыйшлі да яго, азірнуліся і разумеем, што наша кампанія расцягнулася на вялікую дыстанцыю – некаторыя толькі падымаюцца на мост, у той час як большасць ужо ля цягніка! І тут вырашаем – едзем! Цягнік ужо рады быў адпраўляцца, але мы трымалi дзверы і клікалi сваіх. Дзеці беглi з апошніх сілаў! Хвілін 5 мы трымалі дзверы, чакаючы астатніх! Дзякуй Богу, дзякуй машыністу - паспелі!

У Мінск вярталіся з музыкай і спевамі пад баян і гітару. Гэта ўжо добрая традыцыя - рэпертуар песен у кампаніі такі, што за 1,5 гадзіны дзеці разам з братчыкамі не паспелі яго праспяваць… Даспявалі ў мінскім тралейбусе.

- Пасажыры вельмі цёпла ставіліся да нашых спеваў, - усміхаецца Алесь . – Так, мы забылі словы песні “Бярозавы сок” Песняроў, дык людзі іх ўзгадалі і разам з намі праспявалі…

Ужо ў дзіцячым доме, стомленыя і шчаслівыя дзеці выказвалі братчыкам падзяку і ўсеагульную прапанову- "скаргу" : “што такое 2 дні – у паход трэба на тыдзень ехаць!”.

ФОТОРЕПОРТАЖ

При использовании материалов сайта гиперссылка на sobor.by обязательна.

НОВОСТИ ПО ТЕМАМ:
Братство Сщмч. Владимира Хираско
11-Mar-2024
Орденом Матери награждена братчица Наталья Пархамович
9-Mar-2024
11 марта братство священномученика Владимира Хираско приглашает на встречу с протоиереем Александром Прониным
26-Feb-2024
26 февраля состоялась встреча молодежного братства
20-Feb-2024
23 февраля все желающие приглашаются на встречу братства священномученика Владимира Хираско
30-Jan-2024
Назначен новый духовник братства священномученика Владимира Хираско минского прихода иконы "Всех скорбящих Радость"
Церковь и общество
12-Apr-2024
В Минске на одну сакуру стало меньше: горожане печалятся и вспоминают о прекрасных розовых деревьях
10-Apr-2024
Рубрика "Ответы священника": "Как научиться доверять Богу?"
30-Mar-2024
Обращение протоиерея Игоря Коростелёва
29-Mar-2024
Детско-юношеский хор «Встреча» выступил перед участниками выездного заседания Президиума Совета Республики национального Собрания Республики Беларусь
27-Mar-2024
Клирик прихода иконы "Всех скорбящих Радость" провел миссионерскую встречу с детьми
Беларуская мова
21-Mar-2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
18-Mar-2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
16-Mar-2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
16-Mar-2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
9-Mar-2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!

ВСЕ НОВОСТИ

ВСЕ НОВОСТИ ЭТОГО ДНЯ:
Знаёмства з Якубам Коласам, пераход праз Нёман і іншыя прыгоды - брацтва Уладзіміра Хіраска звадзіла падлеткаў у паход


Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru Akavita RATING ALL.BY

© www.sobor.by 2004-2008.