НОВОСТИ по годам:

0 | 1991 | 1992 | 1993 | 1994 | 1995 | 1996 | 1997 | 1998 | 1999 | 2000 | 2001 | 2002 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ВСЕ НОВОСТИ

11 МАЯ 2011 (Среда) 08:07:36

Минский приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"

Урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 80-годдзю памяці Мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка (Паеўскага, 1879-1931) –– аднаго з аўтарытэтных дзеячаў Беларускай Праваслаўнай Царквы ХХ стагоддзя - адбудуцца 17 мая.

Урачыстасцi пачнуцца ў 14.00 з адкрыцця памятнай дошкі з барэльефам Праасвяшчэннага Мелхіседэка на будынку Інстытута тэалогіі (пр-т Незалежнасці, 24), з прывiтальным словам да прысутнiчаючых звернецца Мітрапаліт Мінскі i Слуцкi Філарэт. Затым будзе адслужана ліція ў памяць мітрапалiта Мелхісэдэка і ўсіх спачылых правячых архіерэяў Мінскай епархіі. Затым з прывiтальнымi cловамi звернуцца госцi ўрачытасцяў. Потым адбудзецца ускладанне кветак да памятнай дошкі. У файе актавай залы Інстытута тэалогіі будзе адкрыта экспазiцыя “Жыццё і архіпастырскае служэнне мітрапаліта Мелхіседэка (Паеўскага)”. А 15-й гадзiне ў актавай зале Інстытуце тэалогіі пачнуцца навукова-асветніцкія чытанні па тэме “Мітрапаліт Мелхіседэк (Паеўскі) — царкоўны дзеяч і асветнік” з удзелам навукоўцаў, багасловаў, студэнтаў Інстытута тэалогіі БДУ” (актавая зала Інстытута тэалогіі).

Даведка:Мітрапаліт Мелхіседэк (Міхаіл Паеўскі) нарадзіўся 15 лістапада 1879 года ў вёсцы Вітуліна Бельскага павета Холмскай губерні (цяпер у Люблінскім ваяводстве Польшчы). Уладыка Мелхіседэк прыняў манашаства ў 1898 годзе, а 8 верасня 1916 года быў узведзены ў сан епіскапа. Служыў у Мінскай епархіі з 1919 года, спачатку як вікарый Слуцкі, а з 1921 года ў якасці правячага архіерэя. Як дзейсны глыбокаадукаваны архіпастыр, асветнік і прапаведнік карыстаўся вялікім аўтарытэтам сярод насельніцтва.

Шлях служэння мітрапаліта Мелхіседэка прыпадае на 1920-я гады, найбольш трагічныя ў гісторыі дзяржавы і царквы. У тых умовах яго самаахвярная дзейнасць, арганізатарскі талент былі накіраваны на захаванне Царквы, пераадоленне расколу, прымірэнне варагуючых бакоў, абарону мірнага насельніцтва ў час нямецкай і польскай акупацый. Дзякуючы яго мудрасці згубны ўплыў абнаўленчага расколу ў Мінску быў нязначным у параўнанні з іншымі абласцямі Беларусі. Дзеля адмежавання ад абнаўленцаў і захавання паствы ўладыка Мелхіседэк аб’явіў аб утварэнні Беларускай аўтаномнай царквы. За вернасць пастырскаму абавязку і супрацьдзеянне абнаўленцам мітрапаліт Мелхіседэк тройчы быў арыштаваны савецкімі ўладнымі органамі.

Мітрапаліт Мелхіседэк меў вялікі аўтарытэт асветніка і прапаведніка. Храмы Мінска пры ім былі перапоўнены веруючымі. Яго называлі «мастаком слова», а прамовы і пропаведзі хадзілі сярод народу ў рукапісах. Вышэйшай мэтай жыцця Праасвяшчэннага Мелхіседэка было захаванне традыцыйнай веры бацькоў, служэнне ідэалам дабра, міласэрнасці, міру і браталюбнасці, на гэтых прынцыпах ён засноўваў сваю пастырскую і асветніцкую дзейнасць. У Мінску яго доўга памяталі як чалавека глыбокай веры, поўнай самаахвярнасці, рэдкага асабістага абаяння.

Апошнія тры гады мітрапаліт Мелхіседэк служыў на кафедры Енісейска-Краснаярскай, пры гэтым ён заўсёды імкнуўся вярнуцца на радзіму, у родную Беларусь. Памёр Праасвяшчэнны Мелхіседэк 17 мая 1931 года, раптоўна, ў час службы ў Пакроўскім храме Масквы. Пахаваны на маскоўскіх Праабражэнскіх могілках.

/ sobor.by/

При использовании материалов сайта гиперссылка на sobor.by обязательна.

НОВОСТИ ПО ТЕМАМ:
Социальные мастерские
27-Mar-2024
Учащиеся 43 гимназии г.Минска посетили приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
25-Mar-2024
Тяжелобольные и престарелые подопечные Радосте-Скорбященского прихода Минска приобщились к Таинству Соборования
21-Mar-2024
"История прихода в датах". 2013 год: Семинары, лекции, конференции в приходе «Всех скорбящих Радость» и вне прихода
14-Mar-2024
Руководитель Социальных мастерских приняла участие в работе Всероссийского научно-практического семинара
4-Dec-2023
В рамках IX Белорусских Рождественских чтений состоялся Круглый стол на тему «Актуальные вопросы катехизации лиц с ограниченными возможностями здоровья»
Конференции
8-Jan-2020
Состоялись І Рождественские областные педагогические чтения
31-Jan-2017
Духовенство БПЦ во главе с прот. Игорем Коростелёвым приняло участие в работе казачьего направления в рамках XXV Международных Рождественских чтений
31-Jan-2017
В рамках работы Международных Рождественских чтений состоялся диалог-клуб «Духовное окормление и воцерковление казачества в России и за рубежом»
25-May-2016
Конференция “Духовное возрождение общества и православная книга” начала работу в приходе иконы "Всех скорбящих Радость" в Минске
10-May-2016
Выпускники Отделения звонарей МинДУ стали победителями VII фестиваля колокольного звона в Супрасле
Приход Всех Скорбящих Радость
18-Apr-2024
20 и 21 апреля в храме иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость" состоятся хоровые концерты "Песнопения Великого поста. Время покаяния"
17-Apr-2024
Приглашаем за покупками в церковную лавку
16-Apr-2024
"История прихода в датах". 2010 год: Торжественный вечер в театре оперы и балета завершил празднования по случаю 75-летия Митрополита Филарета
14-Apr-2024
Неделя Иоанна Лествичника. Проповедь протоиерея Игоря Коростелева
14-Apr-2024
"История прихода в датах". 2010 год: Епископ Вениамин помолился перед началом нового учебного года в Минском духовном училище

ВСЕ НОВОСТИ

ВСЕ НОВОСТИ ЭТОГО ДНЯ:
Театр «Обычные люди» выступит в рамках Второго фестиваля любительских театров «Двери» 14 мая
Учёные предлагают новые подходы к воспитанию и обучению детей с особенностями развития
Урачыстасці, прысвечаныя 80-годдзю памяці Мітрапаліта Мінскага і Беларускага Мелхіседэка, адбудуцца 17 мая
Завершился большой крестный ход ОМБПЦ


Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru Akavita RATING ALL.BY

© www.sobor.by 2004-2008.