НОВОСТИ по годам:

0 | 1991 | 1992 | 1993 | 1994 | 1995 | 1996 | 1997 | 1998 | 1999 | 2000 | 2001 | 2002 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ВСЕ НОВОСТИ

21 АПРЕЛЯ 2021 (Среда) 07:36:33

Минский приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"

Пасля 1,5-гадовага перапынку брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска мінскага прыходу іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" вярнулася да добрай традыцыі здзяйсняць паломніцтвы да святых мясцінаў. І пакуль яшчэ вандроўкі замяжу немагчымы, але ж, дзякуй Богу, і ў нашай прыгожай краіне знаходзіцца даволі шмат прывабнага.

Гэтым разам братчыкі вырашылі, пасля падарожжаў у мінулыя гады ў Гомель, Бярэсце і Віцебск, наведаць чарговы з абласных цэнтраў-Магілёў. Па дарозе планавалася зазірнуць у Талачын і Баркалабава. І, нягледзячы на даволі неспрыяльнае эпідэміялагічнае становішча, а таксама несуцяшальны прагноз надвор'я-паездка адбылася, і атрымалася выдатнай.

Такім чынам, суботнім ранкам, 17 красавіка, група з 17 чалавек рушыла з Мінска. У склад групы ўвайшлі братчыкі, удзельнікі моладзевай суполкі Свята-Елісавецінскага манастыра, а таксама госці брацтва з ліку прыхаджан Усіхтужлівага прыхода і іншых прыходаў сталіцы.Адразу ж хочацца адзначыць працаўнікоў партала sobor.by, дзякуючы каторым і стала шырокавядомай інфармацыя пра паездку.

Узначаліў групу духаўнік брацтва прот.Аляксандр Пронін. Пакідалі сталіцу пад акампанімент дажджу, але гэта, як ужо было адзначана, не страшыла паломнікаў. Хлопцы і дзяўчаты пачалі сваё падарожжа з малітвы, працягнулі знаёмствамі паміж сабою і ўжо бадай на першым прыпынку ападкі сцішыліся, а калі прыехалі ў Талачын, дык там увогуле заззяла сонца ледзь не ва ўсю моц. Трэба дадаць, што паколькі некаторыя з удзельнікаў бачылі адзін другога ўпершыню, але ж у той час і мелі багаты вопыт паломніцтваў (у тым ліку і па абраным маршруце), то кожнаму з іх было прапанавана падрыхтаваць у якасці хатняга задання цікавую гісторыю. Дазваляўся расповяд пра малую радзіму кагосьці з удзельнікаў. Такім чынам, падчас падарожжа людзі пачулі некалькі цікавых гісторый, што датычыліся Талачына, Браслава, Ваўкавыска, Марыупаля, Баркалабава і нават Нарвегіі.

Першай кропкай у маршруце стаў Свята-Пакроўскі манастыр, што знаходзіцца ў г.Талачын Віцебскай вобласці. Тут паломнікаў чакаў смачны абед, расповяд пра багатую гісторыю манастыра ад сястры Веранікі. Асабліва ўразілі некалькі жыццёвых гісторый, звязаных са спісам іконы Божай Маці “Бялыніцкая”, а таксама жыціем святых Серафіма Сароўскага, Гаўрылы Самтаўрыйскага і Харлампія Магнізійскага. Яшчэ гасцям са сталіцы была вылучана магчымасць папіць ці ўзяць з сабою крынічнай вады, а таксама акунуцца ў мясцовай купальні (сярод тых, хто акунаўся, была нават адна дзеўчына). Здаецца, разам з сястрой Веранікай нават сонейка, што выбралася з-за хмараў, прасіла застацца гасцей даўжэй, але ім ужо трэба было рушыць далей, дзе іх таксама чакалі.

Наступнай кропкай у маршруце значыўся Баркалабаўскі Свята-Узнясенскі жаночы манастыр, што ля аграгарадка Баркалабава Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Паломнікі патрапілі ў манастыр якраз пад вячэру, пасля якой іх размясцілі на начлег і потым адразу ж яны рушылі ў царкву на усяночнае трыванне. Пасля чаго іх яшчэ чакала невялічкая экскурсія ад манахіні Антаніны і багата цудадзейных гісторый, звязаных з іконай Божай Маці “Баркалабаўская”. Наслухаўшыся, а таксама падмацаваўшыся манастырскай гарбаткай, стомленыя паломнікі пайшлі адпачываць.

Дажджлівая ноч скончылася вельмі хутка і госці манастыра ўжо ізноў рухаліся ў бок храма, каб прыняць удзел спачатку ў палуначніцы, а потым у Літургіі. Амаль што ўсе ўдзельнікі паездкі прынялі ўдзел у Царкоўных Таінствах, мовіць пропаведзь далі дазвол айцу Аляксандру, які распавёў пра подзвіг Марыі Егіпецкай, а таксама падзякаваў ігуменню Ангеліну разам са святарамі і насельнікамі манастыра за шчыры прыём і павагу.

Пасля гэтага сталічныя госці ў чарговы раз паласаваліся манастырскімі пачастункамі і накіраваліся на поўнач, да эндшпіля сваёй паломніцкай паездкі-наведвання Свята-Мікольскага жаночага манастыра ў г.Магілёве. Але ж па дарозе паломнікі не ўтрымаліся, каб не зрабіць некалькі прыпынкаў: ля храма іконы Божай Маці “Казанская” аг.Баркалабава, Свята-Іаанаўскай царквы на Буйніцкім полі, Прэабражэнскага сабора г.Магілёва.

І вось нашы падарожнікі патрапілі ў канцавую кропку свайго маршруту. Тут ім адразу была прапанавана экскурсія па манастыру ад манахіні Аляксандры, падчас якой яны пачулі яшчэ больш цудадзейных гісторый пра Георгія Каніскага, Цара Мікалая ІІ і святую сям’ю, а таксама ўжо добра знаёмыя нашым паломнікам Бялыніцкую і Баркалабаўскую іконы Божай маці.

І тут падарожнікаў не мінула доля падсілкавацца манастырскімі прысмакамі, пасля чаго госці са сталіцы яшчэ здзейснілі шпацыр па парку, што знаходзіцца побач, ды цэнтральнай частцы горада, і досыць набраўшыся ўражанняў, рушылі на Мінск. Прыбылі ў сталіцу падарожнікі амаль што з заходам сонца, але яшчэ не паспеўшы забраць рэчы з аўтобуса, ужо чуліся пытанні: “А калі наступнае?..”

Падводзячы вынік, можам зазначыць, што паколькі пытанне “куды?” не ўзнікала —дык тады гэта пытанне часу…/ sobor.by/ Павел Вабішчэвіч
ФОТОРЕПОРТАЖ

При использовании материалов сайта гиперссылка на sobor.by обязательна.

НОВОСТИ ПО ТЕМАМ:
Братство Сщмч. Владимира Хираско
11-Mar-2024
Орденом Матери награждена братчица Наталья Пархамович
9-Mar-2024
11 марта братство священномученика Владимира Хираско приглашает на встречу с протоиереем Александром Прониным
26-Feb-2024
26 февраля состоялась встреча молодежного братства
20-Feb-2024
23 февраля все желающие приглашаются на встречу братства священномученика Владимира Хираско
30-Jan-2024
Назначен новый духовник братства священномученика Владимира Хираско минского прихода иконы "Всех скорбящих Радость"
Приход Всех Скорбящих Радость
22-Apr-2024
Общенациональное телевидение ОНТ познакомила минчан и гостей столицы с песнопениями Великого поста, которые можно было услышать в соборе иконы «Всех скорбящих Радость»
21-Apr-2024
ТВ "Союз". Хоровые концерты "Песнопения Великого поста. Время покаяния" в приходе иконы «Всех скорбящих Радость»
21-Apr-2024
Неделя Марии Египетской. Проповедь протоиерея Игоря Коростелева
21-Apr-2024
20 апреля 2024 года депутаты Палаты представителей приняли участие в республиканском субботнике
20-Apr-2024
ТВ "Союз". Участники Республиканского субботника помолились в приходе иконы «Всех скорбящих Радость»

ВСЕ НОВОСТИ

ВСЕ НОВОСТИ ЭТОГО ДНЯ:
Слушатели БГПУ прошли обучение на базе Социальных мастерских Радосте-Скорбященского прихода
Пуцяводныя нататкі: мінскія братчыкі здзейснілі падарожжа да святых мясцінаў Беларусі


Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru Akavita RATING ALL.BY

© www.sobor.by 2004-2008.