17 МАРТА 2021 (Среда) 11:50:29
Минский приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
21 сакавіка турыстычны клуб "Алеут" брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае моладзь наведаць філіял літаратурнага музея Янкі Купалы "Акопы" ў вёсцы Харужанцы.
Збор у 11.40 на паркоўцы каля будынка нядзельнай школы (Мінск, вул. Прытыцкага, 65). Экскурсія запланавана на 13.00. Уваход у музей для дарослых - 2р.20 кап., для дзяцей старэйшых за 6 гадоў – 1 р. 10 кап., 0-6 гадоў - бясплатна. Агульная экскурсія на ўсю групу каштуе 10 руб. Пасля экскурсіі па літаратурна-дакументальнай экспазiцыi - пешы пераход да мемарыяльнай часткi музея – 2,5 км па грунтавой дарозе. Затым група пойдзе на ўсход у пошуках гары Сухая (333 м) – вышэйшая кропка Лагойскага раёна. Кажуць, яна знаходзіцца на прыватнай тэрыторыі, але звонку можна паглядзець. Калі будзе час, то можна будзе паглядзець на Лысую Гару (342 м, другая па велічыні вяршыня ў Беларусі). Хто едзе і ёсць свабодные месцы ў аўто – дайце знаць кіраўніку клубу: 80295049014 (+ Viber) - Іван. Адзежа: досыць цёплая і непрамакальная (асабліва абутак). Ежа: гарбата ў тэрмасах, бутэрброды. Творчае заданне: было бы вельмі добра каб і дзеці, і дарослыя ўспомнілі нейкія вершы ці ўрыўкі з паэм Янкі Купалы. Не абавязкова на памяць, можна і пачытаць проста з ліста. Варыянт дабрацца на аўтобусе: з плошчы Бангалор у 8.54 едзе 381 аўтобус да вёскі Вялікія Бясяды, адтуль 2.5 км пешшу да музея. Наступны аўтобус (№ 369) толькі ў 13.30. Так што лепш кансалідавацца па машынах. Калі ёсць пытанні – пішыце/званіце: Іван 80295049014 (+ Viber) - кіраўнік клубу./ sobor.by/
При использовании материалов сайта гиперссылка на sobor.by обязательна.
ВСЕ НОВОСТИ 
|