НОВОСТИ по годам:

0 | 1991 | 1992 | 1993 | 1994 | 1995 | 1996 | 1997 | 1998 | 1999 | 2000 | 2001 | 2002 | 2005 | 2006 | 2007 | 2008 | 2009 | 2010 | 2011 | 2012 | 2013 | 2014 | 2015 | 2016 | 2017 | 2018 | 2019 | 2020 | 2021 | 2022 | 2023 | 2024 |

ВСЕ НОВОСТИ

1 НОЯБРЯ 2016 (Вторник) 09:28:03

Минский приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"

Напярэдадні дня памяці Сабора новапакутнікаў і спавядальнікаў зямлі Беларускай брацтва імя свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска адзначыла дзень брацтва. Па традыцыі свята было адзначана начной Літургіяй, дзе братчыкі прычасціліся Святых Хрыстовых Таінcтваў.

Разам з братчыкамі святочную радасць сёлета раздзяліў і ганаровы госць - айцец Дзмітрый Ворса, настаяцель мінскага прыхода імя свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска.

Пасля Літургіі братчыкаў аб'яднала сумесная агапа, дзе святкаванне працягнулася ўсялякімі прысмакамі ды прыгожымі спевамі.

Амаль што адразу пасля агапы (каля 10 раніцы) брацтва зноў сабралася разам на суботнік, на якім хлопцы   прыбіралі тэрыторыю прыхода ў гонар іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" да прэстольнага свята - 6 лістапада.

- На дзіва працавалася нам вельмі добра і радасна, нягледзячы на тое, што многія братчыкі спалі па 2-3 гадзіны, а хтосьці не спаў і зусім! - бадзёра распавядае братчык Аляксандр Пяткевіч. - Гасподзь падтрымліваў нас сонейкам і з'яўленнем вясёлкі - знака завета з Богам.

Але і на суботніку моладзь не супакоілася - у панядзелак святкаванне працягнулася з новай сілай. Брацтва сабралася ў трапезнай прыхода, дзе быў весела праведзены час за гульнямі, спевамі і ласаваннем прысмакаў. Таксама ў гэты дзень па традыцыі быў абраны старшыня брацтва падлікам сабраных галасоў.

- Калі вы малады ці целам, ці духам, калі вы актыўны, поўны сілы і хочаце на справе паслужыць Хрысту, то запрашаем у нашае брацтва, якое збіраецца па панядзелках а 19 гадзіне ў 228 кабінеце нядзельнай школы мінскага прыхода іконы "Усіх тужлівых Радасць", - запрашае Аляксандр. - Дзякуй Богу за ўсё і шмат год нашаму брацтву!

Група брацтва імя Уладзіміра Хіраска ўкантакце >>>

/ sobor.by/

ФОТОРЕПОРТАЖ

При использовании материалов сайта гиперссылка на sobor.by обязательна.

НОВОСТИ ПО ТЕМАМ:
Братство Сщмч. Владимира Хираско
11-Mar-2024
Орденом Матери награждена братчица Наталья Пархамович
9-Mar-2024
11 марта братство священномученика Владимира Хираско приглашает на встречу с протоиереем Александром Прониным
26-Feb-2024
26 февраля состоялась встреча молодежного братства
20-Feb-2024
23 февраля все желающие приглашаются на встречу братства священномученика Владимира Хираско
30-Jan-2024
Назначен новый духовник братства священномученика Владимира Хираско минского прихода иконы "Всех скорбящих Радость"
Беларуская мова
21-Mar-2021
17-18 красавіка брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска запрашае ў паломніцтва ў Мікольскі жаночы манастыр горада Магілева
18-Mar-2021
20 сакавіка пачынаюцца заняткі Шахматнага клуба ў мінскім приходе іконы "Усіх тужлівых Радасць"
16-Mar-2021
Пры моладзевым брацтве Уладзіміра Хіраска пачаў сваю работу турыстычны клуб
16-Mar-2021
Першая вандроўка праваслаўнага турыстычнага клуба "Алеут" - 21 сакавіка мінскую моладзь запрашаюць наведаць філіял музея Янкі Купалы
9-Mar-2021
Як мінскае моладзевае брацтва Уладзіміра Хіраска адзначыла Масленіцу. Хочаш гэтак жа - далучайся!
Приход Всех Скорбящих Радость
23-Apr-2024
"История прихода в датах". 2010 год: В приходе иконы "Всех скорбящих Радость" прошла конференция "Духовное возрождение общества и православная книга"
22-Apr-2024
Общенациональное телевидение ОНТ познакомила минчан и гостей столицы с песнопениями Великого поста, которые можно было услышать в соборе иконы «Всех скорбящих Радость»
22-Apr-2024
В воскресной школе прихода иконы "Всех скорбящих Радость" учебный год завершился паломничеством
21-Apr-2024
ТВ "Союз". Хоровые концерты "Песнопения Великого поста. Время покаяния" в приходе иконы «Всех скорбящих Радость»
21-Apr-2024
Неделя Марии Египетской. Проповедь протоиерея Игоря Коростелева

ВСЕ НОВОСТИ

ВСЕ НОВОСТИ ЭТОГО ДНЯ:
С Воскресной школы Радосте-Скорбященского прихода начался цикл лекций "500 лет со дня издания белорусской Библии"
Брацтва імя Уладзіміра Хіраска адзначыла дзень брацтва начной Літургіяй і агапай


Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru Akavita RATING ALL.BY

© www.sobor.by 2004-2008.