НОВОСТИ на Белорусском православном
информационном портале СОБОР.by

2017 год. 22 НОЯБРЯ 2017 (Среда) 11:26:05

Брацтва Уладзіміра Хіраска здейсніла падарожжа ў Гомель

На працягу многіх гадоў мінскае брацтва ў гонар святога навамучаніка Уладзіміра Хіраска пры прыходзе іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" пасля прыстольнага свята здяйсняе паломніцтва па святынях Беларусі і бліжняга замежжа.

Калісьці братчыкі былі ў Кіева-Пячорскай Лаўры, у Пецярбургу, у Дывеева… У гэтым годзе мэтай падарожжа стаў Гомель.

9 чалавек увечары ў пятніцу селі ў цягнік, які давёз іх да Гомеля. Адразу з вакзала Гомеля паломнікі накіраваліся ў Свята-Мікольскі мужчынскі манастыр. На жаль, даволі ранні пачатак набажэння не дазволіў паўдзельнічаць у Літургіі, але братчыкі памаліліся разам з клірам і прыхажанамі манастыра за паніхідай. Пасля падарожнікі паласаваліся ў мясцовай трапезнай, пасля чаго адбылася цікавая бяседа з архімандрытам Савай (Мажука), які распавёў братчыкам пра гісторыю манастыра і адказаў на пытанні моладзі. У падзяку Віка Ліцвінка і Юра Каскоўскі пад акапанемент піяніна выканалі песню “Сіняе неба”.

Пасля сустрэчы паломнікі накіраваліся ў Свята-Петра-Паўлаўскі сабор Гомеля, дзе іх сустрэлі прадстаўнікі мясцовых моладзевых суполак. Мінскім гасцям правялі пешую прагулку па парку Румянцавых-Паскевічаў. Братчыкаў вельмі ўразілі паводзіны і выгляд мясцовых прадстаўнікоў фауны – вавёрак, якія здаваліся занадта вялікімі і смела прасілі ежы ў прахожых. Па словах мясцовых жыхароў, калі іх паклікаць да сябе і не пачаставаць, то яны могуць і пакусаць. Таксама ўразілі лебедзі, якія плавалі ў сажалцы і былі розных колераў: чорныя, белыя, шэрыя.

Моладзь прагулялася ўздоўж Сожа, пазнаёмілася з мясцовымі ахоўнікамі-помнікамі: граф Паскевіч з сабакамі Лордам і Маркам, помнік першаму жыхару Гомеля. Братчыкі наведалі піянерскі сквер, пасля чаго вярнуліся да сабора, дзе іх чакала сустрэча з моладзевым клубам ІХВІС. Члены клуба распавялі пра сваю дзейнасць і пачаставалі смачнай і сытнай ежай. Пад гутарку час хутка мінуў і неўзабаве падыйшоў вечар і падарожнікі пачалі збірацца дадому. Братчыкі селі ў цягнік і праз тры гадзіны былі зноў у Мінску. Усю дарогу пад уплывам ад перажытага дзяліліся эмоцыямі.

- Камусьці спадабалася канферэнц-зала ў саборы, камусьці – помнікі, іншым – бяседа з айцом Савай, камусьці – жывёлы з парка, а камусьці нават тое, што ў цягніку можна паспаць, - з усмешкай адзначае кіраўнік брацтва Павел Вабішчэвіч. – Вялікая падзяка гомельскай моладзі, што ахвяравалі сваім часам, каб у іх мінскіх братоў засталіся толькі станоўчыя ўражанні ад вандроўкі!

/ sobor.by/

При использовании материалов сайта гиперссылка на sobor.by обязательна.

НОВОСТИ ПО ТЕМАМ:
Братство Сщмч. Владимира Хираско
11-Apr-2018
Брацтва Уладзіміра Хіраска паказала новы спектакль "Казка пра цара Салтана". Відэаверсія
5-Feb-2018
Братство сщмч. Владимира Хираско показало спектакль в минском следственном изоляторе
23-Jan-2018
Церковь чтит память священноисповедника Владимира Хираско
17-Jan-2018
Минские братчики поздравили с Рождеством Христовым подопечных Чеховщинской школы-интерната
14-Jan-2018
Братство Владимира Хираско показало спектакль "Спящая красавица"
Беларуская мова
18-Apr-2017
“Не стала вялікага беларуса”. Успаміны пра ўладыку Уроцлаўскага Іерэмію
31-Oct-2016
Брацтва імя Уладзіміра Хіраска адзначыла дзень брацтва начной Літургіяй і агапай
11-Sep-2016
Мінск-Вяча на роварах за 2,5 гадзіны. Брацтва імя Уладзіміра Хіраска адпачыла на выходных
14-Jun-2016
Знаёмства з Якубам Коласам, пераход праз Нёман і іншыя прыгоды - брацтва Уладзіміра Хіраска звадзіла падлеткаў у паход
21-Apr-2016
"Мова – гэта душа народа, і калі яна гіне - мы страчваем часцінку сябе". На балючыя пытанні пра беларускую мову адказаў протаіерэй Сергій Гардун
Приход Всех Скорбящих Радость
15-Jul-2018
Исцеление двух слепых и немого бесноватого. Проповедь протоиерея Игоря Коростелёва
15-Jul-2018
Минскому храму иконы "Всех скорбящих Радость" необходима спонсорская помощь для росписи купола
12-Jul-2018
Проповедь протоиерея Игоря Коростелёва в день памяти святых апостолов Петра и Павла
12-Jul-2018
Настоятель, клир и прихожане минского прихода иконы "Всех скорбящих Радость" поздравляют Митрополита Павла с Днем тезоименитства
8-Jul-2018
Восемь человек стали лауреатами духовной номинации конкурса "4383 дня детства"

ДРУГИЕ НОВОСТИ

ВСЕ НОВОСТИ ЭТОГО ДНЯ:
Брацтва Уладзіміра Хіраска здейсніла падарожжа ў Гомель
Add to Google

Rambler's Top100 Рейтинг@Mail.ru Akavita RATING ALL.BY

© www.sobor.by 2004-2008.