|
17 ЯНВАРЯ 2017 (Вторник) Братчыкі спелі калядкі для жыхароў Фрунзенскага раёна Мінска і павіншавалі з Ражджаством Хрыстовым 15 студзеня моладзевае брацтва свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска мінскага прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць" падзялілася радасцю Ражджаства Хрыстова з жыхарамі Фрунзенскага раёна Мінска. Моладзь адправілася калядаваць і дарыць усім усмешкі.
Братчыкі наведалі некаторых прыхаджан, спявалі песні на вуліцы і ў транспарце. Яны віншавалі ўсіх, хто сустракаўся ім на шляху са святам Ражджаства Хрыстова, спявалі калядкі пад акампанемент гітары і баяна.
/ sobor.by/ . Просмотров: 4334
|
Новости дня:
|