26 АПРЕЛЯ 2019 (Пятница) 09:15:56
Минский приход иконы Божией Матери "Всех скорбящих Радость"
1 мая ў 9.00 у дамовой царкве ў гонар святых мучанікаў-немаўлят Віфлеемскіх, размешчанай на другім паверсе вучэбнага корпуса прыхода іконы Божай Маці "Усіх тужлівых Радасць", будзе адслужана Літургія на беларускай мове. Богаслужэнне ўзначаліць іерэй Дыянісій Карасцялёў і протадыякан Дзмітрый Рамановіч.
Літургічныя творы выканае ўзорны фальклорны ансамбль “Калыханка” Міханавіцкага цэнтра культуры. Пасля службы ансамбль праспявае народныя духоўныя спевы і канты, прысвечаныя светламу Хрыстову Уваскрэсенню. Прыход запрашае ўсіх вернікаў разам памаліцца на богаслужэнні на беларускай мове. Адрас: Мінск, вул. Прытыцкага, 65./ sobor.by/
При использовании материалов сайта гиперссылка на sobor.by обязательна.
ВСЕ НОВОСТИ
|