набажэнскі раздзел / жыцці святых

ЖЫЦЦІЕ І ПАКУТЫ СВ. КНЯЗЯ ІГАРА,
у святым хрышчэнні Гяоргія,
у пострыгу Гаўрыіла, у схіме Ігнація.

5 чэрвеня (18 чэрвеня па н.ст.) - услаўленне і перанясенне св. мошчаў з Кіева ў Чарнігаў (1150 г.)
19 верасня (2 кастрычніка па н.ст.)(+1147 г.) - пакутніцкая смерць князя(+1147 г.)

Пакорлівы незласлівы Ігар Чарнігаўскі стаў бязвіннай ахвярай княжацкіх міжусобіц, дынастычных спрэчак і інтрыг. Князя, які на той час ужо прыняў схіму, забілі ў час паўстання жыхары Кіева, якіх падбухторылі баяры-злачынцы.

Гісторыя святога благавернага князя Ігара Чарнігаўскага такая. Сярэдзіна ХII стагоддзя была для Русі цяжкім часам несупынных міжусобных войнаў за Кіеўскі сталец між дзвюх княжацкіх груповак: Вольгавічаў і Мсціславічаў. Усе яны былі сваякамі, усе - праўнукі Яраслава Мудрага. Мсціславічамі называлі сыноў святога Мсціслава Вялікага(† 1132), сына Ўладзіміра Манамаха (таму яны мелі і іншую мянушку "Манамашычы"). Вольгавічамі называлі нашчадкаў Алега Святаславіча(† 1115), за цяжкі лёс мянованага "Гарыславічам".

Алег Гарыславіч быў сынам Кіеўскага князя Святаслава († 1076) - удзельніка перанясення ў 1072 годзе мошчаў святых пакутнікаў Барыса і Глеба (пам. 2 траўня). Менавіта Святаслаў быў уладальнікам двух знакамітых багаслоўскіх зборнікаў свайго часу - "Ізборніка Святаслава 1073 г." і "Ізборніка 1076 г.". У некаторых старажытных месяцасловах князя Святаслава называлі святым. А болей за яго шанавалі двух ягоных унукаў: прападобнага Міколу Святошу († 1143) і ягонага стрыечнага брата, сына Алега Гарыславіча, - святога князя-пакутніка Ігара Вольгавіча († 1147).

Вялебны Мікола Святоша і святы Ігар Вольгавіч паказваюць два розныя шляхі хрысціянскай святасці Старажытнай Русі. Прападобны Мікола, адмовіўшыся ад свету і княскіх абавязкаў, зрабіўся простым інакам і мірна спачыў у кляштары праз сорак год пасля пострыгу. Святы Ігар, які па волі Божай прыняў удзел у барацьбе за княжанне ў Кіеве, сваімі пакутамі павінен быў загладзіць цяжкі спадчынны грэх княжацкіх усобіц.

У 1138 годзе вялікім князем Кіеўскім стаў старэйшы брат Ігара - Усевалад Вольгавіч - прадзед святога Міхаіла Чарнігаўскага. І вось Усевалад, не зважаючы на тое, што ягонае княжанне ў Кіеве працягвалася ўсяго некалькі гадоў і поўнілася бясконцымі войнамі, палічыў Кіеў сваім спадчынным уладаннем. Таму пасля смерці Усевалада горад быў перададзены ягонаму брату Ігару. Усевалад спасылаўся на прыклад Уладзіміра Манамаха. Ён казаў, нібы хацеў справакаваць Манамашычаў:"Уладзімір пасадзіў Мсціслава, свайго сына, у Кіеве, а Мсціслаў - брата свайго - Яраполка. А я кажу: калі скончу дні свае,то пасля сябе аддаю горад Ігару - брату майму." Але ганарлівымі пагарджае Бог. Словы Ўсевалада, якага і так не любілі жыхары горада, сталі прычынаю яшчэ большай нянавісці да ўсіх Вольгавічаў і асабліва да Ігара."Не хочам перадавацца ў спадчыну" - вырашыла кіеўскае веча. Злосць і гордасць (рус."гордыня") князя выклікала ў сэрцах кіяўлян такія ж пачуцці ў адказ. Святы Ігар між волі аказаўся ў самой гушчы падзей і стаў бязвіннай ахвярай нянавісці.

Падзеі разварочваліся імкліва. 1 жніўня 1146 года памёр князь Усевалад, кіяўляны цалавалі крыж Ігару на знак вернасці яму, як новаму князю, а Ігар цалаваў крыж гораду, паабяцаўшы справядліва кіраваць народам і абараняць яго. Але кіеўскія баяры пераступілі сваю прысягу і адразу паклікалі Мсціславічаў з іхнім войскам. Недалёка ад Кіева адбылася бойка войскаў князя Ігара і Ізяслава Мсціславіча. Яшчэ раз парушыўшы прысягу кіеўскія войскі ў самы разгар бою перашлі на бок Ізяслава. На працягу чатырох дзён Ігар Вольгавіч хаваўся ў балотах пад Кіевам.13 жніўня яго ўзялі ў палон, прывезлі ў Кіеў і пасадзілі ў поруб - гэта такі халодны зруб без вокнаў і дзвярэй, таму, каб вызваліць адтуль чалавека трэба было "вырубіць" яго.

Княжанне Ігара працягвалася толькі два тыдні. Шматпакутны князь цяжка захварэў ў порубе. Усе думалі, што ён памрэ. Таму супраціўнікі князя дазволілі вызваліць яго са зняволення і пастрыгчы ў манахі ў Кіеўскім Фядор'еўскім манастыры. З Божай ласкі князь ачуняў і застаўшыся інакам у манастыры ўвесь своў час праводзіў у слязах і малітве.

А барацьба за Кіеў працягвалася. Аніводзін з бакоў у сваім асляпенні нянавісцю не хацеў саступіць. Каб адпомсціць роду Вольгавічаў, а разам з тым і ўсім іншым князям, у 1147 годзе кіеўскае веча пастанавіла расправіцца з князем-інакам.

Мітрапаліт і духавенства паспрабавалі адгаварыць і спыніць забойцаў. Асудзілі бессэнсоўнае праліццё крыві князь Ізяслаў Мсціславіч (на той час князь у Кіеве), і ягоны брат Уладзімір.Яны паспрабавалі абараніць святога пакутніка. Але гэтак яны і самі патрапілі ў небяспечнае становішча, так бо ім самім паграджала помста натоўпу.

Са старажытнага летапісу вядома, што паўсталыя гараджане ўварваліся ў храм пад час святой літургіі.

Князя Ігара cхапілі ў той самы час, як ён маліўся перад іконай Божай Маці, і пацягнулі яго на расправу. Ля манастырскай брамы натоўп пераняў князь Уладзімір. І сказаў яму Ігар "Ох, братка, куды ты?" А Уладзімір саскачыў з каня і, жадаючы дапамагчы брату, накрыў яго корзнам (княскім плашчом) і прасіў кіяўлянаў, каб не забівалі брата. І правёў Уладзімір Ігара да двара мацеры сваёй. Але там Ігара зноў пачалі біць. Уладзімір паспеў упіхнуць Ігара ў двор і зачыніў браму. Але людзей гэта не спыніла. Раз'юшаныя гараджане выламілі вароты і, пабачыўшы Ігара "на сенях" (крытая галерэя на другім паверсе ў старажытным княскім цераме), разбурылі сені, сцягнулі адтуль Ігара і забілі яго на ніжніх прыступках лесвіцы. Лютасць натоўпу была настолькі вялікай, што нават ужо мертвага пакутніка працягвалі біць і здзекаваліся з яго цела. Вяроўкай звязалі нябошчыку ногі і гэтак павалаклі яго да Дзясяціннай царквы, а там кінулі яго на калёсы і павезлі, каб пакінуць "на таргу".

Так святы пакутнік аддаў Богу дух свой, "и совлекся ризы тленнаго человека, и в нетленную и многострадальную ризу Христа облекся". Калі ж вечарам таго ж дня цела блажэннага Ігара было перанесена ў царкву святога Міхаіла, Бог паказаў над ім знак, бо запаліліся над ім усе свечкі ў той царкве. На другі дзень святога пакутніка пахавалі ў манастыры святога Сімеона на ўскрайку Кіева. Феодараўскі ігумен пад час пахавання забітага князя-схімніка Гаўрыіла сказаў прысутным:"Гора тым, хто жыве цяпер! Гора часу марнаму і сэрцам жорсткім! Дзе раздзелася міласць хрысціянская!"

У 1150 годзе, калі ў Юры Даўгарукі правіў Кіеве, ягоны саюзнік - Чарнігаўскі князь Святаслаў Вольгавіч, родны брат Ігара - з пашанаю перанёс святыя мошчы пакутніка ў Спаскі сабор Чарнігава. Ігараўскую ікону Божай Маці, перад якой маліўся ў апошнія хвіліны жыцця вялікі князь Кіеўскі Ігар Вольгавіч (+19 верасня 1147) змясцілі ў прыдзеле святога Іаана Багаслова ва Ўспенскім саборы Кіева-Пячэрскай Лаўры. Вобраз гэты старажытнага грэчаскага пісьма мае надпіс, што належала яна святому Ігару. (Ікону ўшаноўваюць 5 чэрвеня).

Іканаграфія святога пакутніка з цягам часу змянялася - спачатку ўсіх, благаверных князёў, якія прынялі пострыг, пісалі на іконах у манаскім аблачэнні,аднак пачынаючы з пятроўскаў эпохі князёў пачалі маляваць у вялікакняжацкім адзенні і ў латах. Вядомы, напрыклад, загад Пятра Першага наконт святога благавернага князя Аляксандра Неўскага. Пасля перанясення ягоных святых мошчаў у 1723-1724 гг. з Уладзіміра ў Пецербург, князя загадалі называць вялікім князем і пачалі пісаць на іконах у княжацкім і ваярскім убранні.

Паходжанне і значэнне імя Ігар.
Славянскае імя Ігар - гэта ранняе запазычанне старажытнаскандынаўскага слова "Інгаварр" ("Інг" - бог урадлівасці, "варр" - асцярожны); у старажытнарускай мове "Ін(')гварь" - "ахоўваць імя бога", што разумеюць як "ваяўнічы", "моц", "воінства".

Фрагмент іканастаса Свята-Еўфрасіннеўскай царквы прыходу "Усіх тужлівых Радасць" з іконай св. дбв. князя Ігара Чарнігаўскага, іканапісец: П.А.Жараў, г.Мінск

Трапар, глас 4.

Наста днесь всечестная память страстотерпца благоверного князя Игоря, созывающая люди в пречестный храм Спасов, идеже радостно сошедшаяся благочестивых множество, молитвенно празднуют святую память твою, и с верою взывают ти: молися, святе, стране Российской, граду Чернигову и всем православным христианом, в мире и благоденствии спастися.

Іншы трапар, глас 4.

Просветився божественным крещением, Духа Святаго светлостьми озаряем, Евангелие Христово в сердце твое восприял еси, делом слово Сына Божия исполняя, благоверный княже Игоре, моли Всеблагого Спасителя Нашего даровати нам мир и милость и спасение душ наших, чтущих честную память твою.

Кандак, глас 6.

Изменил еси земнаго княжения славу во иночества образ смиренный, и страдальчески земное житие скончав, ныне на Небеси радуешися, усердне моляся о чтущих тя, Игоре, страдальцев похвало.

Іншы кандак, глас 8.

Княжескую диадиму обагрил еси кровию твоею, богомудре страстотерпче Игоре, за скиптр крест в руку приим, явился еси победоносец. И жертву непорочну Владыце принесл еси себе. Яко бо агнец незлобив от раб убиен был еси, и ныне, радуяся предстоиши Святей Троице, молися спастися душам нашим.